ТРУ́САЎ Антон Данілавіч (27.5.1835, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1886?),

бел. рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар. рэв. руху, выдавец. Брат Б.К.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію (1853), вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—56; 1860—61). Паслядоўнік М.​Г.​Чарнышэўскага і К.​Каліноўскага. У 1861—62 рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, удзельнічаў у баях супраць урадавых войск у Мінскай губ. Пасля паўстання ў. эміграцыі. У Жэневе зблізіўся з рус. рэвалюцыянерам М.​І.​Уціным, арганізаваў з ім і інш. рэвалюцыянерамі Рус. секцыю 1-га Інтэрнацыянала (1870). У 1871 чл. Жэнеўскага к-та дапамогі парыжскім камунарам. Адзін з арганізатараў друкарні час. «Народное дело», у 1869—71 яе загадчык, з 1873 уладальнік. У 1884 прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» і вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.

Літ.:

Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн. 1963.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 15, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)