ТРУ́САЎ Антон Данілавіч (27.5.1835, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1886?),
бел. рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар.рэв. руху, выдавец. Брат Б.К.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію (1853), вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—56; 1860—61). Паслядоўнік М.Г.Чарнышэўскага і К.Каліноўскага. У 1861—62 рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, удзельнічаў у баях супраць урадавых войск у Мінскай губ. Пасля паўстання ў. эміграцыі. У Жэневе зблізіўся з рус. рэвалюцыянерам М.І.Уціным, арганізаваў з ім і інш. рэвалюцыянерамі Рус. секцыю 1-га Інтэрнацыянала (1870). У 1871 чл. Жэнеўскага к-та дапамогі парыжскім камунарам. Адзін з арганізатараў друкарні час. «Народное дело», у 1869—71 яе загадчык, з 1873 уладальнік. У 1884 прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» і вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.
ТРУ́САЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866),
удзельнік вызв. руху 1860-х г. Брат А.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед.ін-т (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв.т-ва М.І.Ішуціна, чл. польск. падп.к-та ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.Г.Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Русско-польские революционные связи. Т. 2. М., 1963.
дзекабрыст, прапаршчык Палтаўскага пях. палка. У 1824 прыняты ў Т-ва з’яднаных славян. 18.2.1826 у Бабруйску ў час агляду Палтаўскага палка заклікаў салдат узняцца на барацьбу супраць царызму. Арыштаваны і закаваным у кайданы дастаўлены ў Магілёў, але ваенна-судовая камісія вырашыла судзіць яго пры Палтаўскім палку. На следстве не прызнаўся ў прыналежнасці да тайнага т-ва і нікога не выдаў. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена пажыццёвай катаргай. Пакаранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. У 1863 пераведзены ў разрад «тэрміновых вязняў». Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.
ТРУСЕ́ВІЧ Барыс Іпалітавіч (5.8.1892, г. Віцебск — 14.11.1961),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1953), д-рмед.н. (1943), праф. (1934). Засл. дз. н. Беларусі (1946). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916), дзе працаваў у 1918—20. З 1928 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1943 заг. кафедры), адначасова заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Ў 1952—54 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгкіх, стрававальна-кішачнага тракту і інш. Распрацаваў методыку пальпацыі нырак.
Тв.:
Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. Мн., 1950;
Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. Мн., 1961.
Літ.:
Балышева М.Н. Б.И.Трусевич: (К 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. 1992. № 9.
ТРУСЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (псеўд.Залеўскі Казімір; 1870, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.1918),
дзеяч рэв. руху на Беларусі, у Польшчы і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім вет. ін-це (у 1889 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўнікаў і сялян Навагрудскага, Лідскага, Слуцкага пав. Сасланы пад нагляд паліцыі ў Мінск, дзе ў 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская с.-д.арг-цыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, у 1900—01 чл. яе Гал. праўлення. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 заг. аддзела газ. «Известия ВЦИК», рэдактар час. «Вестник жизни». Друкаваўся ў «Правде». У зб. «Грамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.» (кн. 7, т. 4, ч. 2, 1911) змясціў арт. «Нацыянальны рух», у якім прыводзіў звесткі па гісторыі бел. культуры, мовы і л-ры, вітаў творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы. Аўтар брашуры «Мастацтва і пралетарыят» (1918), артыкулаў, у якіх з марксісцкіх пазіцый асвятляў ролю інтэлігенцыі ў развіцці пралет. руху. Пісаў пра творчасць паэта Э.Верхарна, скульптара К.Э.Менье, жывапісца Рафаэля і інш.
горад на Украіне, у Львоўскай вобл., у перадгор’ях Карпат. Вядомы з 1462, горад з 1948. Каля 40 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. З-д па разліве мінер. вады. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеалагічны курорт. Засн. ў 1827 (першая бальнеалячэбніца). Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы з хларыдна-сульфатнанатрыевымі водамі на піццё, ванны, інгаляцыі. Найб. вядомая вада «Нафтуся» (гідракарбанатна-кальцыева-магніевая слабамінералізаваная з высокім утрыманнем арган. рэчываў). Лечаць хваробы нырак, страўніка, печані і жоўцевых шляхоў, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, пансіянаты, курортная паліклініка.
род млекакормячых атр. зайцападобных. Адзіны від — дзікі Т. (O. cuniculus). Пашыраны першапачаткова ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней ў Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўд. Амерыку. Сустракаюцца на ПдЗ Украіны і ў Малдове. Жывуць у норах на адкрытых месцах з кустовай расліннасцю, утвараюць калоніі. Кормяцца травяністай расліннасцю. Ад Т. паходзяць пароды труса свойскага.
Даўж. да 44 см, маса каля 2 кг. Асн. афарбоўка карычнева-шэрая. Нараджаюць 4—9 дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання.
млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзіць ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мяса-шкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі мардэр, серабрысты трус, чорна-буры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая, блакітная, шэрая, карычневая, серабрыстая, чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп. выкарыстанне 1—1,5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
ТРУ́ТНЕЎ Іван Пятровіч (1827, г. Чакалін Тульскай вобл., Расія — 18.2.1912),
рускі і бел. жывапісец, графік, педагог. Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве, Пецярбургскай АМ (1850—58; з 1868 акадэмік). У 1866—1912 арганізатар і загадчык Віленскай школы малявання. Шмат зрабіў для развіцця маст. адукацыі на Беларусі. Працаваў у жанрах гіст. і быт., партрэта, пейзажа. Многія яго работы прысвечаны побыту бел. і літ. сялян. Творы вызначаюцца рэалістычнасцю, крытычным падыходам да адлюстравання рэчаіснасці. Выканаў замалёўкі шэрагу будынкаў Полацка, Віцебска, Мсціслава і інш., Ільінскай царквы ў Віцебску (змешчана ў кн. П.Бацюшкава «Беларусь і Літва», 1890). Сярод жывапісных твораў: «Блаславенне сына ў апалчэнне» (1855), «Хрэсны ход на вадохрышча ў вёсцы» (1857, вял. залаты медаль), «Народная школа», «Партрэтная ў Антверпене» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній і Іаан» (1880-я г.), «Сляпы кабзар», «На раку з бялізнай», «Рэвалюцыя 1905 года ў Вільні» і інш. Аўтар шэрагу партрэтаў (аўтапартрэт, партрэт М.Марцюшавай, 1901), абразоў, пейзажаў («Ручай», пач. 20 ст.), а таксама акварэлей, у якіх увасобіў гіст. помнікі і памятныя мясціны на Беларусі.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии до октябрьского периода: Очерки. Мн., 1969.