Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ВІЛЬГО́ТНЫЯ ТРАПІ́ЧНЫЯ ЛЯСЫ́,

трапічныя дажджавыя лясы, лясы ў трапічных, субтрапічных, субэкватарыяльных і экватарыяльных шыротах з вільготным кліматам (2000—7000 мм ападкаў за год). Для іх характэрны бесперапынная вегетацыя, багаты фларыстычны склад, складаная верт. структура (больш за 5 ярусаў), дрэвы малагалінастыя з дошкападобнымі і паветранымі каранямі, мноства эпіфітаў і ліян. Выш. дрэў да 60 м. Вільготныя трапічныя лясы наз. таксама гілеяй або сельвай (у Паўд. Амерыцы), джунглямі (у Паўд. Азіі).

т. 4, с. 172

ВІЛЬГО́ТНЫ КЛІ́МАТ,

гл. Гумідны клімат.

т. 4, с. 172

ВІ́ЛЬДФЛУШ Роберт Тэнісавіч

(19.3.1906, в. Мацэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1972),

бел. аграхімік. Д-р с.-г. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. н. Беларусі (1965). Скончыў БСГА (1929). З 1931 у Бел. садова-агародным ін-це, з 1945 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асн. ўгнаення на дзярновападзолістых сугліністых глебах Беларусі.

Тв.:

Краткий справочник по известкованию кислых почв. 2 изд. Мн., 1972 (разам з Г.І.Гарбылёвай).

т. 4, с. 172

Вільдфлуш Ігар Робертавіч

т. 18, кн. 1, с. 364

ВІ́ЛЬДЭ Ірына

(сапр. Палатнюк Дар’я Дзмітрыеўна; 5.5.1907, г. Чарнаўцы, Украіна — 30.10.1982),

украінская пісьменніца. У 1928—33 вучылася ў Львоўскім ун-це. Друкавалася з 1930. Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Гісторыя аднаго жыцця» (1946), «Яблыні зацвілі ў другі раз» (1949), «Ружы і церні» (1961), «Чалавечае цяпло» (1964), зб. «Мініяцюры» (1969) і інш. У рамане «Сёстры Рычынскія» (кн. 1—2, 1958—64; Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965) намалявала шырокую панараму міжваеннага дваццацігоддзя ва Усх. Галіцыі. На бел. мову творы Вільдэ перакладалі Я.Брыль, А.Васілевіч, Л.Салавей, Я.Скрыган, А.Шарахоўская.

Тв.:

Твори. Т. 1—5. Киів, 1967—68.

Літ.:

І.Вільде: Бібліогр. покажчик. Львів, 1972.

т. 4, с. 172

ВІ́ЛЬДЭ

(Vilde) Эдуард (4.3.1865, Сімуна Ракверэскага р-на, Эстонія — 26.12.1933, эстонскі пісьменнік. У 1875—82 вучыўся ў Таліне. З 1883 журналіст у эст. і ням. газетах. У 1906—17 у эміграцыі (Германія, Швейцарыя, ЗША, Данія). Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гіст. трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902),

«Калі сяляне з Анія наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—08) пра сял. рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхал. раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зб. «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.

т. 4, с. 172

ВІЛЬЕ́ ДЭ ЛІЛЬ-АДА́Н

(Villiers de l’Isle-Adam) Філіп Агюст Матыяс (7.11.1838, г. Сен-Брыё, Францыя — 18.8.1889),

французскі пісьменнік. Граф. На яго творчасць паўплывалі філасофія Г.Гегеля, навелістыка Э.По, эстэтыка Р.Вагнера. Зб. «Першыя вершы» (1858), драмы «Элен» (1865) і «Маргана» (1866) характарызуюцца вызначальным уздзеяннем рамантычнай паэтыкі. Раман «Ізіда» (1862, не завершаны) папярэднічаў філас. прозе 20 ст. У аповесці «Клер Ленуар» (1867) і зб. апавяд. «Трыбула Банамэ» (1887) стварыў вобраз сярэдняга франц. буржуа — недалёкага і бяздушнага абывацеля, выступіў супраць пануючых у грамадстве меркантылізму і пазітывізму. У раманах «Ева будучага» (1886), зб-ках «Жорсткія апавяданні» (1883), «Высокая страсць» (1886), «Новыя жорсткія апавяданні», «Незвычайныя гісторыі» (абодва 1888) вострая сац. сатыра спалучана з элементамі навук. фантастыкі і антыутопіі.

Аўтар драм «Бунт» (1870), «Новы свет» (1880), «Аксель» (выд. 1890).

Тв.:

Рус. пер. — Жестокие рассказы. М., 1975;

Избранное. Л., 1988.

К.М.Міхееў.

т. 4, с. 172

ВІЛЬЁМ,

Віём (Vuillaume) Жан Батыст (7.10.1798, г. Мірэкур, Францыя — 19.3.1875), французскі майстар смычковых інструментаў. У 1828 адкрыў у Парыжы ўласную майстэрню, дзе з 1835 вырабляў скрыпкі, альты, віяланчэлі паводле ўзораў А.Страдывары, Дж.Гварнеры дэль Джэзу і інш., з 1865 — інструменты ўласных мадэлей; вырабляў і смычкі. Яму належаць некалькі эксперым. інструментаў: актабас (вял. кантрабас, даўж. 345 см), кантральта (альт, 413 мм, амаль удвая шырэйшы за звычайны). У 1867 вынайшаў мех. педаль-сурдзіну (прымацоўвалася да падгрыфка).

т. 4, с. 172

ВІЛЬКАНЕ́Ц Мар’ян Фёдаравіч

(каля 1799—?),

дзекабрыст. З дваран Віленскай губ. У 1814—19 выхоўваўся ў Дваранскім палку пры 2-м кадэцкім корпусе; выпушчаны прапаршчыкам у Нясвіжскі карабінерны полк. З 1824 паручнік. У 1825 прыняты ў тайнае т-ва «Ваенныя сябры». Удзельнічаў у падрыхтоўцы выступлення Літ. піянернага батальёна (1825). 22.3.1826 арыштаваны, знаходзіўся пад следствам у Беластоку. Прыгавораны да пакарання смерцю. Па царскай канфірмацыі (1827) пазбаўлены чыноў, дваранства, разжалаваны ў радавыя. На 6 месяцаў зняволены ў Бабруйскую крэпасць, потым служыў у Грузіі, Каўказскім асобным корпусе, у 1830 — у 10-м лінейным батальёне. Далейшы лёс невядомы.

В.В.Швед.

т. 4, с. 172

ВІЛЬКІ́ЦКАГА ПРАЛІ́Ў,

праліў паміж п-вам Таймыр і в-вам Паўн. Зямля. Злучае моры Карскае і Лапцевых. Даўж. 104 км, шыр. 55 км, глыб. да 210 м. Б. ч. года ўкрыты плывучымі льдамі. Адкрыты ў 1914 рус. гідраграфічнай экспедыцыяй і названы імем Б.А.Вількіцкага.

т. 4, с. 172