ТЫГРАНЯ́Н (Тыгрынаў) Нікагаяс
(Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюмры, Арменія — 17.2.1951),
армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац. фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар. арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. З 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў пра ўсх. музыку.
т. 16, с. 72
ТЫГРА́Н II Вялікі,
цар Арменіі [95—56 да н.э.]. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мідыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Албаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе залежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітрыдатам VI Еўпатарам і заключыў з ім ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністычнага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 да н.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Сулай, у 69 да н.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 да н.э. Т. II капітуляваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаваны тэр. царства Арменіі Вялікай.
А.Г.Зельскі.
т. 16, с. 71
ТЫГРО́ВЫ ЯР,
запаведнік у ніжнім цячэнні р. Вахш у Таджыкістане. Засн. ў 1938 для аховы прыроднага комплексу тугайных лясоў і прылеглай пясчанай пустыні. Пл. 52,2 тыс. га. Рэльеф поймавай тэрасы раўнінны, з паніжэннямі, у цэнтры якіх знаходзяцца азёры. Глебы поймавай тэрасы р. Вахш алювіяльна-лугавога тыпу. Тугайная расліннасць прадстаўлена ўчасткамі лесу з таполі-турангі з травяным покрывам з эфемераў і эфемероідаў; значныя плошчы пад зараснікамі трыснягу і эрыянтусу. Звычайны алень бухарскі, кот чаротавы, шакал, заяц-талай, фазан, кобра, гюрза, пясчаная эфа; у пустыннай частцы сустракаюцца джэйран і драфа. У азёрах-старыцах сом, сазан, вусач, плотка і інш.; зімой шмат вадаплаўных птушак.
т. 16, с. 72