ТОК ЗРУШЭ́ННЯ,
фізічная велічыня, што характарызуе магн. дзеянне пераменнага электрычнага поля. Уведзены Дж.К.Максвелам у яго тэорыі эл.-магн. поля: пераменнае эл. поле стварае адпаведнае магнітнае поле па такіх жа законах, што і ток праводнасці. Шчыльнасць Т.з.
, дзе D — вектар электрычнага зрушэння (гл. Максвела ўраўненні).
Поўны Т.з. складаецца з вакуумнага Т.з., абумоўленага скорасцю змены напружанасці электрычнага поля ў вакууме (без руху эл. зарадаў; не суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты), і палярызацыйнага Т.з. ў дыэлектрыках, абумоўленага зрушэннем звязаных эл. зарадаў у рэчыве (суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты; гл. Дыэлектрычныя страты). Т.з. забяспечвае замкнёнасць ланцугоў любых непастаянных токаў, напр., пры зарадцы (разрадцы) кандэнсатара паміж яго абкладкамі ўзнікае Т.з., што замыкае эл. ланцуг.
т. 15, с. 482