ТРАПАЧЫ́НСКАЯ-АГА́РАК (Tropaczyńska-Ogarkowa) Вераніка (8.1.1908, г. Львоў, Украіна — 10.5.1957),
польская пісьменніца. У 1930-я г. настаўнічала каля Баранавіч, пасля Вял.Айч. вайны працавала ў друку і на радыё Польшчы. Аўтар аўтабіягр. рамана «Лясныя Долы» (1954) пра жыццё і рэв. барацьбу ў зах.бел. вёсцы, гіст. рамана «Салдаты Касцюшкі» (1952—56) і інш. На бел. мову яе раман «Лясныя Долы» пераклаў М.Лужанін.
ТРАПА́ШКА Людміла Іванаўна (н. 4.2.1946, в. Капусціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-рбіял.н. (1999). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1972). З 1972 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, дынамікі колькасці і шкоднасці асн. фітафагаў; разліку эколага-эканам. парогаў шкоднасці. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін.
Тв.:
Краткосрочный прогноз фенологии растений, численности и вредоносности фитофагов на яровых зерновых культурах. Мн., 1999;
Экономическая, энергетическая эффективность и экологическая безопасность систем защиты растений. Мн., 2000.
1) у хрысціянскіх манастырах спец. будынак з залай для сумесных трапез, з царквой і дапаможнымі памяшканнямі. У некат. манастырах існуюць трапезныя цэрквы (трапезная Ефрасіннеўская царква Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацк). У 16—17 ст. мелі вял. 1-, 2-стоўпныя або бясстоўпныя залы з адкрытымі тэрасамі і лесвіцамі, багатым дэкар. убраннем.
2) Прасторная невысокая прыбудова з зах. боку хрысц. храма, якая служыць для богаслужэння ў зімовы час і грамадскіх патрэб прыхаджан. Т. найб. характэрны для архітэктуры 17—18 ст., пашыраны ў пабудовах псеўдарус. стылю (канец 19 — пач. 20 ст.).
3) У храме — прастол (святая трапеза) з сімвалічнымі ежай і пітвом («целам» і «крывёй» Ісуса Хрыста).
ТРАПЕ́ЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад.Рас.АН (1960, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1941 у Ін-це праблем кіравання АНСССР (з 1951 дырэктар). З 1959 старшыня Нац.к-таСССР па аўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж.к-та Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.-тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. Ленінская прэмія 1981.
Тв.:
Управление и научно-технический прогресс. М., 1983.
дзяржава ў 13—15 ст. на ПнЗ М. Азіі са сталіцай у г. Трапезунд (сучасны Трабзон). Узнікла ў выніку распаду Візантыі пасля захопу Канстанцінопаля ўдзельнікамі 4-га крыжовага паходу ў 1204. Заснавальнікі Т.і. — унукі візант. імператара Андроніка 1 Камніна Аляксей і Давід Камніны ўсталявалі з дапамогай Грузіі сваю ўладу над Трапезундам і прыбярэжнай паласой з гарадамі Сіноп, Амастрыда, Іраклія. Першым імператарам абвешчаны Аляксей [1204—22]. Імператары называлі сябе Вялікімі Камнінамі. У 1214 Т.і. страціла Амастрыду (далучана да Нікейскай імперыі) і Сіноп (захоплены Канійскім султанатам). У 1461 тур. султан Мехмед II заваяваў Т.і. і далучыў яе да Асманскай імперыі.
Літ.:
Успенский Ф.И. Очерки из истории Трапезунтской империи. Л., 1929;
Карпов С.П. Трапезундская империя и западноевропейские государства в XIII—XV вв. М., 1981.
ТРАПЕЦО́ЭДР (ад трапецыя + грэч. hedra аснова, грань),
тэтрагонтрыактаэдр, простая форма крышталёў, грані якой чатырохвугольнікі з адной парай роўных старон. Адрозніваюць Т. правыя і левыя. У залежнасці ад гал. восі сіметрыі (L3, L4, L6) Т. бываюць 6-, 8-, і 12-гранныя. Такую форму крышталёў маюць мінералы: кварц, рэтжэрсіт, галеніт, флюарыт і інш.
выпуклы чатырохвугольнік, у якога 2 процілеглыя стораны (асновы) паралельныя, а 2 іншыя (бакавыя) непаралельныя.
Адлегласць h паміж асновамі наз. вышынёй. Адрэзак, які злучае сярэдзіны бакавых старон Т., наз. яе сярэдняй лініяй; яна паралельная асновам a і b, даўжыня яе роўная іх паўсуме. Плошча Т. S = 0,5 (a + b) ∙ h. Калі бакавыя стораны роўныя, Т. наз. роўнабаковай, калі адна з бакавых старон перпендыкулярная аснове — прамавугольнай.
накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў асяроддзя (святла, зямнога прыцяжэння, хім. рэчываў і інш.). Аснова Т. — раздражняльнасць. Узнікаюць у ч. раслін, што растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага росту клетак на адным баку сцябла, кораня ці ліста ў залежнасці ад размеркавання гармону росту раслін (аўксіну). Пры станоўчых Т. рух накіраваны ў бок раздражняльніка, пры адмоўных — ад яго. Шляхам арыентацыі органаў у прасторы Т. забяспечваюць найб. эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма-, фота-, гідра-, хема-, геа- і інш. віды Т. Гл. таксама Настыі.
ТРАПІ́НІН Васіль Андрэевіч (30.3.1776, с. Карпава Наўгародскай вобл., Расія — 15.5.1857),
рускі жывапісец-партрэтыст. Акад. Пецярбургскай АМ (1824). Ганаровы чл. Маскоўскага маст.т-ва (1843). Да 1823 прыгонны. Скончыў Пецярбургскую АМ (1804). У 1804—12 і 1818—21 жыў на Украіне, з 1821 у Маскве. Стварыў больш за 3 тыс. партрэтаў жыхароў Масквы. Раннія творы вызначаюцца інтымнасцю вобразаў, пяшчотным каларытам, вытрыманым у лёгкай шараватай гаме: партрэты жонкі (1809), сына (1818), М.Карамзіна (1815). Дэтальная характарыстыка мадэлі, часам скульптурная дакладнасць аб’ёмаў, маляўнічасць колеравага ладу, унутр. дынаміка ўласцівы партрэтам П.Булахава (1823), К.Равіча (1825), А.Пушкіна (1827), якія вылучаюцца шырокай жывапіснай манерай, эфектным выкарыстаннем ценяў. Для твораў 1830—40-х г. характэрны складанасць кампазіцыі, узмацненне ролі дэталей, вострахарактарнасць: партрэт В.Зубавай (1834), аўтапартрэт (1846). Стварыў карціны з рамант. рысамі (партрэт К.Брулова, 1836), а таксама тып жанравай, крыху ідэалізаванай выявы чалавека з народа: «Каруначніца» (1823), «Гітарыст» (1832), «Старая з курыцай» (1856). Творчасць Т. паўплывала на развіццё рус. мастацтва 19 ст.
паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу года ў трапічных і субтрапічных шыротах, а таксама летам у кантынент. раёнах, на Пд умераных шырот (Пд Еўропы, Казахстан, Сярэдняя Азія і інш.). Узаемадзейнічае з умераных шырот паветрам, ад якога аддзелена палярным фронтам, і з экватарыяльным паветрам, ад якога аддзелена ўнутрытрапічнай зонай канвергенцыі. Кантынент. Т.п. вызначаецца вельмі высокімі летнімі т-рамі, нізкай адноснай вільготнасцю, няўстойлівай стратыфікацыяй і значнай запыленасцю. Марское Т.п. адрозніваецца адносна высокай т-рай, вял. вільготнасцю і ўстойлівай стратыфікацыяй.