ТРАПЕЦО́ЭДР (ад трапецыя + грэч. hedra аснова, грань),

тэтрагонтрыактаэдр, простая форма крышталёў, грані якой чатырохвугольнікі з адной парай роўных старон. Адрозніваюць Т. правыя і левыя. У залежнасці ад гал. восі сіметрыі (L3, L4, L6) Т. бываюць 6-, 8-, і 12-гранныя. Такую форму крышталёў маюць мінералы: кварц, рэтжэрсіт, галеніт, флюарыт і інш.

т. 15, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)