ТРАПЕ́ЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994),

расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад. Рас. АН (1960, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1941 у Ін-це праблем кіравання АН СССР (з 1951 дырэктар). З 1959 старшыня Нац. к-та СССР па аўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж. к-та Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.-тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. Ленінская прэмія 1981.

Тв.:

Управление и научно-технический прогресс. М., 1983.

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)