ТРА́ПЕЗНАЯ, трапеза (ад грэч. trapeza стол, ежа),

1) у хрысціянскіх манастырах спец. будынак з залай для сумесных трапез, з царквой і дапаможнымі памяшканнямі. У некат. манастырах існуюць трапезныя цэрквы (трапезная Ефрасіннеўская царква Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацк). У 16—17 ст. мелі вял. 1-, 2-стоўпныя або бясстоўпныя залы з адкрытымі тэрасамі і лесвіцамі, багатым дэкар. убраннем.

2) Прасторная невысокая прыбудова з зах. боку хрысц. храма, якая служыць для богаслужэння ў зімовы час і грамадскіх патрэб прыхаджан. Т. найб. характэрны для архітэктуры 17—18 ст., пашыраны ў пабудовах псеўдарус. стылю (канец 19 — пач. 20 ст.).

3) У храме — прастол (святая трапеза) з сімвалічнымі ежай і пітвом («целам» і «крывёй» Ісуса Хрыста).

Г.​А.​Лаўрэцкі.

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)