ТРАПЕ́ЦЫЯ (ад грэч. trapezion літар. — столік),

выпуклы чатырохвугольнік, у якога 2 процілеглыя стораны (асновы) паралельныя, а 2 іншыя (бакавыя) непаралельныя.

Адлегласць h паміж асновамі наз. вышынёй. Адрэзак, які злучае сярэдзіны бакавых старон Т., наз. яе сярэдняй лініяй; яна паралельная асновам a і b, даўжыня яе роўная іх паўсуме. Плошча Т. S = 0,5 (a + b) ∙ h. Калі бакавыя стораны роўныя, Т. наз. роўнабаковай, калі адна з бакавых старон перпендыкулярная аснове — прамавугольнай.

Трапецыя ABCD: MN — сярэдняя лінія; AE — вышыня.

т. 15, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)