ТРАПА́ШКА Людміла Іванаўна (н. 4.2.1946, в. Капусціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-р біял. н. (1999). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1972). З 1972 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, дынамікі колькасці і шкоднасці асн. фітафагаў; разліку эколага-эканам. парогаў шкоднасці. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін.

Тв.:

Краткосрочный прогноз фенологии растений, численности и вредоносности фитофагов на яровых зерновых культурах. Мн., 1999;

Экономическая, энергетическая эффективность и экологическая безопасность систем защиты растений. Мн., 2000.

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)