бел. і рускі артыст балета. У 1780—90-я г. прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800, пасля смерці С.Г.Зорыча, у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў пераведзены ў С.-Пецярбург і залічаны ў балетную трупу Дырэкцыі імператарскіх т-раў, дзе працаваў да 1817. Вядома, што ён выконваў ролю дэпутата ў балеце «Перамога Расіі, або Рускія ў Парыжы» (балетмайстар І.Вальберх).
пасёлак гар. тыпу ў Іванаўскай вобл. ў Расіі, за 64 км на ПдУ ад Іванава, 32 км ад чыг. ст. Шуя. 6,3 тыс.ж. (1996). Цэнтр рус.нар. мастацтва мініяцюрнага жывапісу (гл.Палехская мініяцюра). Маст.-вытв. майстэрні па размалёўцы лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Лёгкая, харч.прам-сць. Маст. вучылішча. Крыжаўзвіжанская царква (18 ст.) з размалёўкамі і абразамі палехскіх майстроў. Музеі палехскага мастацтва, мемарыяльныя мастакоў І.І.Голікава, П.Дз.Корына.
мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ; рускі нар.маст. промысел. Склаўся ў 1923 у г.п.Палех на аснове мясц. іканапіснага промыслу. У 1924 заснавана Палехская арцель стараж. жывапісу, у 1932 — Палехскае т-ва мастакоў, з 1953 — Маст.-вытв. майстэрні Маст. фонду Расіі. Тэхналогія вырабу паўфабрыкатаў перанята ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. Сюжэты на тэмы казак, паданняў, літ. твораў, песень, сучаснага жыцця выконваюцца тонкім плаўным малюнкам, вызначаюцца багаццем залатой штрыхоўкі, выразнасцю сілуэта спрошчаных фігур, якія часта ўкрываюць усю паверхню скарбонак, куфэркаў, партабакаў, пудраніц і інш. Характар трактоўкі фігур, пейзажу, архітэктуры паходзіць ад іканапісных традыцый. Сярод буйнейшых майстроў П.м. П.Бажэнаў, І.Баканаў, С.Бахіраў, І.Вакураў, І.Голікаў, А.Катухін, А.Качупалаў, І.Маркічаў і інш.
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк.ун-т у г. Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.
Тв.:
Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.С.Паляковай);
О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.А.Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.
вёска ў Вайханскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на 3 ад горада і 23 км ад чыг. ст. Гарадок, 57 км ад Віцебска. 228 ж., 96 двароў (2000). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
савецкі ШСЗ для вывучэння касм. прасторы і манеўравання ў космасе. Абсталяваны спец. апаратурай і сістэмай рухальных установак, якія забяспечвалі змену вышыні і плоскасці арбіты ў палёце. На борце ШСЗ былі таксама ўстаноўлены: навук. апаратура, тэлеметрычная сістэма, радыёперадавальныя прыстасаванні. «П.—1» — першы манеўравальны ШСЗ; запушчаны 1.11.1963. У 1963—64 запушчаны 2 «П.».
падсямейства млекакормячых жывёл сям. хамяковых атр. грызуноў. Больш за 40 родаў (каля 20 сучасных), каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем’ямі або калоніямі. На Беларусі 7 сучасных відаў: андатра, П. вадзяная (Arvicola terrestris), П. лясная рыжая (Clethrionomys glareolus), П.-эканомка (Microtus oeconomus), П. звычайная, або шэрая (M. arvalis), П. земляная, або падземная (M. subterraneus), П. цёмная, або пашавая (M. agrestis), i 1 выкапнёвы для Беларусі від — П. вузкачарапная, або статкавая (M. gregalis), у наш час пашырана ў Азіі. 1 від і 1 падвід П. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела (акрамя андатры) да 23 см, хваста — да 1/2даўж. цела. Морда круглявая, вушы кароткія. Расліннаедныя. Нараджаюць да 12 і больш дзіцянят, да 5 разоў за год. Многія П. — шкоднікі с.-г. раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некат. — аб’екты промыслу.
агульная назва шэрагу археал. культур паводле характэрнай прыкметы — могільнікаў без насыпаў, што ўтрымлівалі рэшткі крэмацыі, звычайна пахаваныя ў гліняных пасудзінах на дне магілы. Узніклі ў раннім бронзавым веку і існавалі больш за 1700 гадоў. Былі пашыраны па ўсёй Еўропе. У раннім жал. веку ў могільніках трапляюцца таксама пахаванні ў ямках без урнаў і трупапалажэнні. У 15—4 ст. да н.э. ад Балтыйскага ўзбярэжжа да р. Дунай і ад р. Шпрэ да Валыні была пашырана самая стараж. з П.п.у.к. — лужыцкая культура. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў далінах рэк Дунай і Рэйн у паўн.-зах. частцы Швейцарыі і Усх. Францыі ўзніклі паўд.-германская і парэйнская П.п.у.к. У пач.жал. веку носьбіты гэтых культур праніклі далей на тэр. Францыі, у 8 ст. да н.э. — на Пірэнейскі п-аў (Каталонія, Кастылія), у 9—8 ст. да н.э. з’явіліся ў Брытаніі. Пашырэнне палёў пахаванняў не звязана з экспансіяй аднаго народа ці генетычнымі сувязямі плямён. Лічаць, што гэты абрад быў успрыняты этнічна разнастайнымі групамі насельніцтва Еўропы. На Беларусі да П.п.у.к. належыць зарубінецкая культура.
ПАЛЗУНО́Ў (Іван Іванавіч) (1728, г. Екацярынбург, Расія —27.5.1766),
расійскі цеплатэхнік, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Скончыў першую рус. горназаводскую школу ў Екацярынбургу (1742). У 1763 прапанаваў праект універсальнага паравога рухавіка — першай у свеце двухцыліндравай паравой машыны бесперапыннага дзеяння, ажыццявіць які не ўдалося. У 1765 пабудаваў па інш. праекце першую ў Расіі заводскую парасілавую ўстаноўку.
ПАЛІ..., полі... (ад грэч. poly многа, многае), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае мноства, усебаковасць, разнастайны састаў чаго-н., напр., паліандрыя, паліглот, поліартрыт.