Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

сабата́жнік м. Saboteur [-´tø:r] m -s, -e

сабачаня́ н. разм. Hündchen n -s, -; júnger Hund

саба́чка м.

1. памянш. Hündchen n -s, -;

2. тэх. Klínke f -, -n, Spérrhaken m -s, -;

3. камп. (знак @ At [ɛt]); гл. слімак 3.

саба́чнік м.

1. Húndeliebhaber m -s, -;

2. (памяшканне для сабакі) Húndezwinger m -(e)s, -

саба́чы Húnde-; hündisch (пагард.);

саба́чая паро́да Húnderasse f -, -n;

саба́чы брэх (Húnde)gebéll n -(e)s;

саба́чы хо́лад разм. Húndekälte f -, -n;

саба́чы нюх разм. Spürnase f -

сабе́​I зваротны займ. sich (пры дзейніку ў 3-й асобе); mich, mir, uns (пры дзейніку ў 1-й асобе); dich, dir, euch (пры дзейніку ў 2-й асобе);

ці ты купі́ў сабе́ кні́гу? hast du dir ein Buch gekáuft?;

уяві́це сабе́! stéllen Sie sich vor!;

ён ду́мае то́лькі аб сабе́ er denkt nur an sich;

◊

рэч у сабе́ філас. das Ding an sich;

мне не па сабе́ разм. mir ist nicht wohl;

сам па сабе́ an (und für) sich; als sólcher;

мець пры сабе́ dabéihaben* vt

сабе́​II часц. разм. für sich hin, úngezwungen; часцей не перакладаецца:

так сабе́ nicht besónders; so lalá (разм.); mäßig;

як сябе́ адчува́еш? – Нічо́га, так сабе́ Wie geht es dir? – Es geht so, só lalá;

нічо́га сабе́ ся́бар! іран. das ist mir aber ein féiner Freund!

сабеко́шт м. эк. Sélbstkostenpreis m -es, -e, Sélbstkosten pl, Gestéhungskosten pl; Hérstellungskosten pl, Hérstellungspreis m (выдаткі вытворчасці);

паніжэ́нне сабеко́шту die Sénkung der Sélbstkosten, Sélbstkostensenkung f -, -en;

па цане́, ніжэ́йшай за сабеко́шт únter dem Sélbstkostenpreis

сабо́й зваротны займ.: перакладаецца найчасцей зваротным займ. з прыназ. mit: sich (пры дзейніку ў 3-й асобе); mich, mir, uns (пры дзейніку ў 1-й асобе); dich, dir, euch (пры дзейніку ў 2-й асобе);

над сабо́й я ўба́чыў самалёт über mir sah ich ein Flúgzeug

сабо́р м.

1. (царква) Dom m -(e)s, -e (у нямецкамоўных краінах); (кафедральны) Kathedrále f -, -n;

Сафі́йскі сабо́р die Sophí¦enkathedrale;

Стра́сбурскі сабо́р das Stráßburger Münster;

Кёльнскі сабо́р der Kölner Dom;

2. (сход вышэйшага духавенства) Konzíl n -(e)s, -e і -i¦en;

3. гіст. (у дарэвалюцыйнай Расіі) Зе́мскі сабо́р Ständeversammlung f -