асягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Ахапіць, акінуць, спасцігнуць. А хараства, а пекнаты — не асягнеш і думкай шчырай. Дубоўка.
асяда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асядаць — асесці.
асяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асесці.
асядла́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асядлаць.
асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.
2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.
3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.
асяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да асячыся (асекчыся).
2. Зал. да асякаць.
асяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асячы (асекчы).
асяле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асяліцца.
асялі́цца, асялюся, аселішся, аселіцца; зак.
Разм. Пасяліцца дзе‑н. на сталае (аселае) пражыванне; асталявацца жыць дзе‑н. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі. А потым людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут, у лесе, на расцяробе. Мурашка.