асядлаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. ▪ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. ▪ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)