Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асэнсава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць асэнсаванага. Асэнсаванасць успрыманняў.

асэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсаваць.

асэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асэнсаваць.

2. у знач. прым. Разумны, прадуманы. Асэнсаваная работа. Асэнсаванае запамінанне.

асэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць. Шамякін.

асэнсо́ўванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсоўваць — асэнсаваць.

асэнсо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да асэнсоўваць.

асэнсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асэнсаваць.

асэ́сар, ‑а, м.

1. Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся. Чорны.

2. Разм. іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар. Чорны.

•••

Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.

[Лац. assessor.]

асэ́сарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асэсара, належыць асэсару. Асэсарскі суд.