Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пасівець, ссівець. [Аміля:] — Позна ты цяпер ужо думаеш выйсці ў вялікія маштабы. Галава твая асівела. Чорны.

асігнава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асігнаваць.

2. часцей мн. Асігнаваная сума. Асігнаванні на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы. Асігнаванні на лячэбнае харчаванне. Асігнаванні на ахову працы.

асігнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асігнаваць.

асігнава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да асігнаваць.

асігнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Выдзеліць пэўныя грашовыя сродкі на якія‑н. патрэбы, выдаткі. На развіццё сельскай гаспадаркі дзяржава асігнавала вялікія сродкі.

асігна́цыя, ‑і, ж.

Назва папяровых грашовых знакаў, якія выпускаліся ў Расіі з 1769 да 1843 г. Курс рубля асігнацыямі. Размен асігнацый. // Папяровы грашовы знак наогул.

[Фр. assignation.]

асігно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да асігноўваць.

асігно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асігнаваць.

асігно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.

асі́лак, ‑лка, м.

Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат. Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Якімовіч.