Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асуджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які асуджае. Асуджальны позірк.

асу́джанасць, ‑і, ж.

Стан асуджанага. Асуджанасць лёсу.

асу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асудзіць.

2. у знач. прым. Такі, якому суджана гібель.

3. у знач. наз. асу́джаны, ‑ага, м.; асу́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто прызнаны вінаватым і нясе кару згодна з судовым прыгаворам.

асуджа́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да асуджаць.

асуджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асудзіць.

асу́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да асуджваць.

асу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асудзіць.

асуджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асудзіць.

асудзі́ць, асуджу, асудзіш, асудзіць; зак., каго-што.

1. Прызнаўшы вінаватым, вынесці абвінаваўчы прыгавор.

2. Прызнаць заганным, ганебным што‑н.; выказаць неадабрэнне каму‑, чаму‑н. Адна толькі Волька, ідучы паўз хату Лявона, рэдка калі прамінала, каб не асудзіць уголас старых. Васілевіч. Старэйшыя жанчыны сурова асудзілі [Таццяну] за тое, што яна кінула дзіця. Шамякін.

3. перан.; на што або з інф. Аддаць, пакінуць (на волю лёсу, на голад і пад.). Фашысцкія акупанты імкнуліся зрабіць партызанскія раёны зонай пустэчы, вынішчыць пасевы і тым самым асудзіць насельніцтва і народных мсціўцаў на голад. «Звязда».

асу́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асунуць.

2. у знач. прым. Стомлены, схуднелы, змарнелы. Асунуты твар. □ Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы і асунуты, з ускудлачанымі на галаве валасамі .. ляжаў на лаве. Гурскі.