асэ́сар, ‑а, м.
1. Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся. Чорны.
2. Разм. іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар. Чорны.
•••
Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.
[Лац. assessor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)