дапы́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі. Хадкевіч.
дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.
дапява́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да дапяваць.
дапява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да данель.
дапяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапякаць — дапячы.
дапяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дапячыся.
2. Зал. да дапякаць.
дапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дапячы.
дап’яна́, прысл.
Разм. Да поўнага ап’янення. Напіцца дап’яна.
дапятро́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў цараванню Пятра I. Дапятроўскі перыяд.
дапя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак.
Разм.
1. Дайсці, дабрацца куды‑н. І куды толькі .. [Пятро] не кідаўся, куды не ездзіў шукаць якой рады ад страшэннай хваробы: дапяў да Кіева, аж некуды на цёплыя воды. Сабаленка. Не магла [Вера] дачакацца, пакуль вернецца Пятро з работы, спытала ў людзей, дзе носяць, і дапяла на сенажаць. Пальчэўскі.
2. Дамагчыся, дасягнуць чаго‑н. [Марыля:] Не такой падатлівай натуры.. [Сымон] у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць. Купала.
3. Зразумець што‑н., разабрацца ў чым‑н. Кляпнёў зразумеў, што яго далікатна просяць вымесціся з кабінета, толькі не адразу дапяў — завошта? Шамякін.