Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак. (часцей з адмоўем).

Разм. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё не дапросіцца піць, — Тры гады я не чуў. Барадулін. У яго зімой снегу не дапросішся. Прымаўка.

дапрасо́ўвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да дапрасоўваць ​1.

дапрасо́ўвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да дапрасоўваць ​2.

дапрасо́ўваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапрасаваць ​1.

дапрасо́ўваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапрасаваць ​2.

дапра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; пр. дапраў, ‑прала; зак., што.

Скончыць прасці што‑н. Дапрасці кудзелю.

дапра́ўды, прысл.

Разм. Сапраўды. — Што-ж... узрост... Дапраўды пара ў абоз, — думаў стары. Шамякін.

дапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапрацаваць.

дапрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Разм. Празмернай працай давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дапрацаваўся да знямогі.

дапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Канчаткова завяршыць працу над чым‑н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці. Дапрацаваць дысертацыю. Дапрацаваць раман.

2. Прапрацаваць да якога‑н. часу. Дапрацаваць да зімы.

дапрацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапрацавацца.

2. Зал. да дапрацоўваць.

дапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапрацаваць.