Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкруціцца.

2. Разм. пагард. Круціцца; прыхарошвацца. Адэля ў бакоўцы заўзята выкручвалася перад люстэркам. Броўка.

3. Зал. да выкручваць.

•••

Выкручвацца вужом перад кім — а) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча; б) тое, што і віцца вужакай (гл. віцца).

выкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выкруціць.

2. Разм. Рабіць што‑н. мудрагеліста. І дарма ў паветры выкручвала розныя фігуры рамізніцкая пуга! Гартны.

выкрыва́льнік, ‑а, м.

Той, хто выкрывае каго‑, што‑н. Выкрывальнік недахопаў.

выкрыва́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выкрывальнік.

выкрыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выкрывае што‑н. Выкрывальны фельетон. Выкрывальны матэрыял. // Уласцівы выкрыванню. Выкрывальная сіла.

выкрыва́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрываць — выкрыць.

выкрыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкрыцца.

2. Зал. да выкрываць.

выкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрыць.

вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

выкры́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрыкваць — выкрыкнуць.

2. Тое, што і выкрык.