вы́краены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкраіць.
вы́краіць, ‑краю, ‑краіш, ‑краіць; зак., што.
1. Выразаць з матэрыялу кавалкі пэўнай формы для пашыўкі адзення, абутку і пад. Выкраіць сарочку. Выкраіць перады на боты.
2. перан. Выгадаць на што‑н., для якой‑н. мэты. Выкраіць лішнюю сотню рублёў на будаўніцтва. Выкраіць вольную часіну.
вы́крайка, ‑і, ДМ ‑крайцы; Р мн. ‑краек; ж.
Узорная форма, па якой крояць часткі адзення, абутку і пад. Пакуль Наталля Яўхімаўна выкрайку робіць, Валерыя дзяўчынкам паказвае, як правільна іголку трымаць, як напарсткам карыстацца. Нядзведскі.
выкраса́нне, ‑я. н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкраса́ць — вы́красаць.
вы́красаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вы́красаць.
вы́красаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь). Намацалі [старцы] ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма, каб агню выкрасаць. Якімовіч.
выкраса́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да вы́красаць.
вы́красіць, ‑рашу, ‑расіш, ‑расіць; зак., што.
Тое, што і вы́красаць.
вы́краслены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкрасліць.
вы́красліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Закасаваўшы, апусціць што‑н. напісанае, надрукаванае. Выкрасліць слова. Выкрасліць радок верша. □ Настаўнік выкрасліў прозвішча Мініча са спісу другой групы і запісаў яго ў трэцюю. Колас.
•••
Выкрасліць з жыцця — лічыць каго‑, што‑н. неіснуючым.
Выкрасліць з памяці (сэрца) — забыць, перастаць думаць аб кім‑, чым‑н.
вы́красці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. выкраў, ‑крала; заг. выкрадзі; зак., каго-што.
Украсці тое, што ахоўваецца. Выкрасці сакрэтныя паперы.