Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапілаваць.

дапільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і з дадан. сказам.

Разм.

1. Высачыць, заспець за якім‑н. заняткам. Дапільнаваць злодзея. □ [Гаспадар] дапільнаваў там, што Хомка горка плача, схіліўшыся ў куточку на сцяну. Гарэцкі.

2. Дагледзець, захаваць у парадку. Стоцкі тут усё дапільнуе сам. Карпюк.

дапільно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапільнаваць.

дапіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапяць.

дапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм.

1. Займаючыся пісаннем, многа пішучы, дайсці да якіх‑н. непрыемных вынікаў, да якой‑н. крайнасці. Дапісацца да галавакружэння.

2. Неаднаразова пішучы куды‑н., дамагчыся адказу. Нарэшце старшыня сельсавета дапісаўся некуды, у вёску прыехала камісія і забралі спярша сляпую Вульку ў дом інвалідаў, пасля Васіля ў дзіцячы дом. Чыгрынаў.

дапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

1. Скончыць пісаць што‑н.; напісаць да якога‑н. месца. Дапісаць пісьмо. Дапісаць кнігу да сярэдзіны.

2. Дадаць да напісанага; прыпісаць. А ў канцы дапісалі: «Рады паведаміць вам такую навіну». Якімовіч. [Акцызнік] ведаў і другое — у ведамасці ўсё можна дапісаць. Пташнікаў.

дапі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапісваць — дапісаць.

дапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапісацца.

2. Зал. да дапісваць.

дапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапісаць.

дапі́ска, ‑і, ДМ дапісцы, ж.

1. Тое, што і дапісванне.

2. Р мн. ‑сак. Дадатак да напісанага; прыпіска. Сцёпка наглядаў сцэны размовы моладзі з загадчыкам, прычым заўважаў, што не ўсім ён адмаўляе, робіць часам дапіскі на дакументах. Колас.