Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́кпіць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак.

Разм. Высмеяць.

выкрада́льнік, ‑а, м.

Той, хто выкрадае. Выкрадальнік папер.

выкрада́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выкрадальнік.

выкрада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрадаць — выкрасці.

выкрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкрасціся.

2. Зал. да выкрадаць.

выкрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрасці.

выкра́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрадваць — выкрасці.

выкра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкрасціся.

2. Зал. да выкрадваць.

выкра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрасці.

вы́крадзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкрасці.