Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапець.

дапе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.

Разм. Доўга спяваючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дапелася да хрыпаты.

дапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; заг. дапей; зак., што.

Скончыць спяванне чаго‑н., даспяваць да пэўнага месца. Дапець песню. Дапець раманс да сярэдзіны.

дапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапячы.

дапіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапіцца.

2. Зал. да дапіваць.

дапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапіць.

дапіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. Злосна папракаць. А прыходзіў хто-небудзь да Валі, старэйшыя сёстры скоса паглядалі і дапікалі яе: навошта павяла поўны пакой, глядзі, колькі пяску панеслі, вечна з табою спакою няма. Шахавец.

дапілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Разм. Пілуючы, дасягнуць канца ці якога‑н. месца. Дапілавацца да сярэдзіны.

дапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Скончыць пілаваць што‑н.; распілаваць да канца ці да якога‑н. месца. Дапілаваць дровы. Дапілаваць бервяно да сукоў.

дапіло́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапілавацца.

2. Зал. да дапілоўваць.