сіно́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай рускай царквы; цяпер — дарадчы орган пры патрыярху Маскоўскім і ўсёй Русі. Наступалі.. [справы] звычайна з гаспадарчага ўпраўлення сінода, куды епархіі звярталіся па грошы. «Помнікі». Не папе рымскаму служу І не «свяцейшаму» сіноду! Я аддаю сваю душу Свайму няшчаснаму народу! Купала.
2. Сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння царкоўных спраў пратэстанцкай царквы.
[Ад грэч. synodos — сход.]
сіно́дзік, ‑а, м.
У праваслаўнай царкве — кніжка, у якую запісваюцца імёны памёршых для памінання іх у час набажэнства; памінальная кніга.
[Ад грэч. synodikos — спадарожнае.]
сіно́дскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сінода. Сінодская бібліятэка. □ Тут пераважна былі кніжачкі, выданыя рознымі камітэтамі і гурткамі цвярозасці, або сінодскія выданні. Колас.
сіно́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне сіналогіі; кітаязнавец.
сіно́нім, ‑а, м.
Слова, якое адрозніваецца ад іншага гучаннем (і напісаннем), але супадае з ім або вельмі блізкае да яго па значэнню (напрыклад: «моцны» і «трывалы», «праца» і «работа»). Для перадачы аднаго і таго ж паняцця ў пісьменніка знаходзіцца мноства сінонімаў. Каваленка. Часта і ў літаратуры словы «байка» і «казка» ўжываюцца як сінонімы. Казека. // перан. Кніжн. Тоеснае паняцце. Купалаўскі «вольны сейбіт» стаў сінонімам новага чалавека працы. Гіст. бел. сав. літ. У разуменні Горкага краса атаясамлівалася з свабодай чалавека, была сінонімам свабоды і рэвалюцыі. Івашын.
[Ад грэч. synōnymos — аднайменны.]
сіно́псіс, ‑а, ж.
1. Гіст. Зборнік звестак, нататак і пад. па якому‑н. пытанню. «Кіеўскі сінопсіс» 1674 г.
2. Кніжн. уст. Звод розных поглядаў па якому‑н. пытанню.
[Ад грэч. synopsis — агляд.]
сіно́птык, ‑а, м.
Спецыяліст-метэаролаг, які дае прагнозы надвор’я. Чым даўжэй працуе сіноптык у адным і тым жа раёне, тым больш дакладна ён «прадказвае» надвор’е. «Беларусь».
сіно́птыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
Навука аб надвор’і і яго прагназіраванні.
сінта́гма, ‑ы, ж.
У мовазнаўстве — інтанацыйная і рытмічна арганізаваная група слоў (частка выказвання) з адносна закончаным сэнсам.
[Ад грэч. syntagma — нешта аб’яднанае.]
сінтагматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да сінтагмы. Сінтагматычныя словазлучэнні.