дальбо́г,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдальме́ны, ‑аў;
Старажытныя пахавальныя збудаванні з вялікіх каменных пліт, пастаўленых вертыкальна і накрытых адной гарызантальнай.
[Фр. dolmen.]
дальнаба́чнасць, ‑і,
Уласцівасць і якасць дальнабачнага; празорлівасць.
дальнаба́чны, ‑ая, ‑ае.
Здольны прадбачыць вынікі чаго‑н.; празорлівы.
дальнабо́йка, ‑і,
дальнабо́йнасць, ‑і,
Уласцівасць дальнабойнага.
дальнабо́йны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.
дальназо́ркасць, ‑і,
Недахоп зроку, пры якім вочы дрэнна бачаць на блізкую адлегласць;
дальназо́ркі, ‑ая, ‑ае.
Які дрэнна бачыць на блізкую адлегласць;
дальнаме́р, ‑а,
Прыбор для вызначэння адлегласці да чаго‑н. без непасрэднага вымярэння.