вылу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вылудзіць.
вы́лудзіць, ‑луджу, ‑лудзіш, ‑лудзіць; зак., што.
Пакрыць палудай. Вылудзіць медную конаўку.
вы́лузаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вылузаць.
вы́лузацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Выпасці са шкарлупіння, з цвёрдай абалонкі. // Вызваліцца з чаго‑н., з-пад чаго‑н. Грудок гэты толькі што вылузаўся з-пад снегу і яшчэ ўвесь чорны. Лужанін.
2. перан. Разм. Вырвацца, выкруціцца. Вылузацца з дужых рук. □ Мурашкі так абляпілі гадзюку, што яна... ніяк не магла ад іх вылузацца. Гурскі. // Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча, выкруціцца. Вылузацца з бяды.
вы́лузаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Дастаць, выняць, ачысціўшы ад шкарлупіння. Вылузаць боб са струкоў.
2. перан. Разм. Выняць, вызваліць з чаго‑н.
вылу́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вылузваць — вылузаць.
вылу́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вылузацца.
2. Зал. да вылузваць.
•••
Вылузвацца са скуры — тое, што і лезці са скуры (гл. лезці). Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.
вылу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вылузаць.
вы́лузнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Тое, што і вылузацца. [Пан Зыгмунт] аж вылузнуўся з пінжака. Лынькоў.
вы́лузнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Тое, што і вылузаць.