вы́дравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выдры; зроблены з футра выдры. Выдравы каўнер.
вы́драіць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Нацерці, начысціць да бляску.
выдра́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдраіць.
вы́драны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдраць.
выдраня́ і выдранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцянё выдры.
вы́драпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Драпаючы, выдраць. Выдрапаць вочы.
2. Драпаючы, напісаць, намаляваць. Выдрапаць літару.
вы́дратаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Разм. Вытаптаць. [Сцежку] выдратавалі дзікі; засталіся на тарфянішчы і капыты лася. Пташнікаў.
вы́драцца, ‑дзеруся, ‑дзерашся, ‑дзерацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарвацца. Выдраўся ліст з кнігі.
2. Разм. Выбрацца з цяжкасцю адкуль‑н. Выдрацца з зарасніку на паляну.
вы́драць, ‑дзеру, ‑дзераш, ‑дзера; пр. выдраў, ‑рала; заг. выдзеры; зак., што.
1. З сілай выцягнуць, вырваць што‑н. моцна ўбітае, урослае, прымацаванае. Выдраць цвік з сцяны. Выдраць акно. □ Нялёгка чалавеку, калі ў яго няма за душой капейкі, асесці на новым месцы, лес выдраць, зямлю раллёю зрабіць. Чарнышэвіч. // Аддзіраючы, вырваць. Выдраць ліст з кнігі. // Драпаючы, выдаліць, вырваць. Выдраць вочы.
2. Разм. Атрымаць, узяць што‑н. з вялікаю цяжкасцю. Юзік ведае, што на пай грошы ў бацькі цяжка будзе выдраць. Крапіва.
•••
Выдраць з мясам — адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры (гузік, аплік і пад.).
Выдраць пчолы — забраць мёд з вулля, знішчыўшы пчол.
вы́друкаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдрукаваць.