выключэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, каго адкуль‑н. выключылі. Парфен і кошыка ніякага не ўзяў: хай людзі не думаюць, што ў грыбы буднім днём выключэнец пайшоў, хай думаюць, што ў лясніцтве інтэрас мае. Лобан.
выключэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выключаць — выключыць.
2. Адступленне, адхіленне ад агульнага правіла; рэдкі выпадак. Як выключэнне. □ Гэты прынцып не дапускае ні выключэнняў, ні абмежаванняў. Радкевіч.
вы́клясці, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; зак.
Разм. Праклясці. Стары Прусак, якога выкляў бог І выракліся людзі,.. Убачыў неяк недарэчны сон. Валасевіч.
вы́кляты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выклясці.
выко́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выколваць — выкалаць.
выко́лвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выколваць.
выко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкалаць.
выко́нванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выконваць — выканаць.
выко́нвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выконваць.
выко́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выканаць.
2. Строга прытрымлівацца чаго‑н. Выконваць законы. Выконваць санаторны рэжым.
3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі. Выконваць службу.