вы́кладзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкласці.
вы́кладка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак, ж.
1. Тое, што павінен мець пры сабе салдат у паходзе. Баявая выкладка.
2. звычайна мн. (вы́кладкі, ‑дак). Разлікі, вылічэнні; аргументы, доказы. Матэматычныя выкладкі. □ Прайшло яшчэ колькі часу, і гэты метад быў усебакова абгрунтаваны, падмацаваны тэхнічнымі выкладкамі, правераны практыкай. Васілёнак.
3. Дзеянне паводле дзеясл. выкласці (у 2 знач.).
выкла́дчык, ‑а, м.
Той, хто выкладае які‑н. вучэбны прадмет у навучальнай установе. Выкладчык інстытута. Выкладчык геаграфіі.
выкла́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выкладчыка; які складаецца з выкладчыкаў. Выкладчыцкая работа. Выкладчыцкая практыка. Выкладчыцкі калектыў.
вы́клапатаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выклапатаць.
вы́клапатаць, ‑пачу, ‑пачаш, ‑пача; заг. выклапачы; зак., што.
Дасягнуць чаго‑н., здабыць што‑н. клопатамі. Выклапатаць дазвол, пенсію. □ [Таццяна:] — Няхай сабе і малапісьменная, але ж выклапатала.. праз тую ж самую рэдакцыю палёгкі суседцы. Васілевіч.
вы́класці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.
1. Выняўшы што‑н. адкуль‑н., пакласці на віду. Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску. Шамякін.
2. Пакрыць паверхню чаго‑н. чым‑н.; вымасціць, абліцаваць. Выкласці сцены керамічнымі пліткамі. // Скласці які‑н. надпіс, фігуру, узор з чаго‑н.
3. Збудаваць, вывесці. Душу ўкладваў.. [Мітраховіч] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю: як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну, як вугал выкласці, каб ён радаваў вока... Васілевіч.
4. перан. Выказаць, расказаць, паведаміць. Выкласці прэтэнзіі. Выкласці свае меркаванні. Выкласці просьбу. □ Валодзя адным духам выклаў мне ўвесь свой праект пабудовы .. трасы. Якімовіч.
вы́клеваць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.
Тое, што і выдзеўбці (у 2 знач.). Я бачыў, як ястраб галубку забіў І выклеваў сэрца, і цёплу кроў піў. Купала.
вы́клеены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выклеіць.