вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула. Мележ.
2. перан. Накіраваць на належны жыццёвы шлях.
выкіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкіравацца.
2. Зал. да выкіроўваць.
выкіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкіраваць.
вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).
2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.
выклада́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладаць.
выклада́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выкладаць (у 1, 3 знач.).
выклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Вучыць каго‑н. чаму‑н., перадаючы звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Выкладаць родную мову.
2. і без дап. Займацца педагагічнай практыкай, працаваць настаўнікам. Выкладаць у школе.
3. Выказваць, тлумачыць. Выкладаць свае думкі. □ Па меры таго, як выкладаў Сцёпка свой план, слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім. Колас.
выкла́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладваць — выкласці.
выкла́двацца, ‑аецца; незак.
1. Прыгожа ўкладвацца (пра валасы). Светлыя валасы .. [Жана] выкладваліся хвалямі. Новікаў.
2. Зал. да выкладваць.
выкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкласці.