Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінкапі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. У музыцы — пабудаваць (будаваць) што‑н. на сінкопах, з сінкопамі. Сінкапіраваць мелодыю.

сінкапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і сінкапіраваны (у 2 знач.). Сінкапічная музыка.

сінкліна́ль, ‑і, ж.

У геалогіі — складка пластоў горных парод, павернутая выпукласцю ўніз.

[Ад грэч. synkliniai — схілы процілеглых гор.]

сінкліна́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сінкліналі. Сінклінальныя даліны. Сінклінальная складка.

сінклі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Гіст. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі. // Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву. Машара. // перан. Разм. іран. Сход, сукупнасць якіх‑н. асоб.

[Грэч. synklētos.]

сінко́па, ‑ы, ж.

1. У музыцы — зрушэнне рытмічна апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую.

2. У мовазнаўстве — выпадзенне ці апусканне аднаго (галоснага) ці некалькіх гукаў (склада) у сярэдзіне слова.

[Ад грэч. synkopē — скарачэнне.]

сінкрэты́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму. Ярош.

2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.

[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]

сінкрэты́чнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць і стан сінкрэтычнага.

сінкрэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да сінкрэтызму; складаецца з разнародных, нерасчлянёных элементаў. Сінкрэтычная рэлігія. □ У [абрадавай паэзіі].. слова, напеў ці танец былі злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае. Ліс.

сіно́вія, ‑і, ж.

Спец. Вязкая празрыстая вадкасць, якая выдзяляецца абалонкай суставаў і служыць для іх змазкай.

[Лац. synovia.]