Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даручыць.

даручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., што каму.

1. і з інф. Ускласці на каго‑н. абавязак выканаць што‑н.; даверыць выкананне чаго‑н. Вукрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

2. Даверыць каго‑, што‑н. чыім‑н. клопатам, апецы. Даручылі .. [дзяцей] клопатам цёці Фені, яна знойдзе.. чалавека, які прытуліць малых. Мікуліч.

даручэ́нне, ‑я, н.

1. Справа, даручаная каму‑н. для выканання; заданне. Партыйнае даручэнне. □ У больш тонкія пачуцці .. [шафёр] не ўваходзіў, а ведаў адно: узяў баец даручэнне, павінен выканаць. Кулакоўскі. Было яшчэ даручэнне райкома праверыць суседні калгас «Бальшавік». Дуброўскі.

2. Дакумент, які дае каму‑н. права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць. Пакідаючы Закуцце, Ігар напісаў гаспадару даручэнне, каб той атрымаў у канторы саўгаса, як прыйдзе на гэта час, Ігараву зарплату. Ермаловіч.

дарыва́цца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дарвацца ​1.

2. Зал. да дарываць ​1.

дарыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дарыцца ​2.

2. Зал. да дарываць ​2.

дарыва́цца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дарвацца ​2.

дарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарваць.

дарыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарыць ​2.

дарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць рысаваць. Дарысаваць партрэт. // перан. Завяршыць абмалёўку (характару, вобраза і пад.). Дарысаваць вобраз. // Дапоўніць ва уяўленні што‑н. Сынава ўяўленне дарысавала да канца тое, пра што толькі збольшага сказаў бацька. Чорны.

дарысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дарысоўваць — дарысаваць.

дарысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дарысоўваць.

дарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарысаваць.

дарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дарысоўваць — дарысаваць.