Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

Разм. Доўга плачучы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

дапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.

2. Дадатковая плата. Атрымаць даплату за звышурочную работу.

даплатны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да даплаты. Даплатная квітанцыя.

•••

Даплатное пісьмо гл. пісьмо.

даплаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да даплаўляць.

даплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да даплавіць.

даплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца. Даплаціць за кнігу.

дапла́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад даплаціць.

дапла́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даплачваць — даплаціць.

дапла́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да даплачваць.

дапла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даплаціць.