дабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.
З цяжкасцю разбудзіць, прымусіць прачнуцца каго‑н. Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй. Зуб. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. Прыказка.
дабудо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дабудоўваць — дабудаваць.
дабудо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дабудавацца.
2. Зал. да дабудоўваць.
дабудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дабудаваць.
дабуква́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які папярэднічае заняткам з букваром, чытанню буквара. Дабукварны перыяд у навучанні грамаце.
дабыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дабыць 1.
дабыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дабыць 2.
дабы́так, ‑тку, м.
Разм. Дабро, пажыткі. На.. мосце грукацелі фурманкі з дабыткам і дзецьмі. Брыль.
дабы́ць 1, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
Прабыць дзе‑н. да пэўнага тэрміну ці да канца. Не дабыць да канца свайго адпачынку. // Правесці астатак часу дзе‑н. Страшны смутак па тым, што ён [Вялічка] не дабыў тут спакойна свой астатні тыдзень.., прайшоў праз усю яго істоту. Чорны.
дабы́ць 2, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., што і чаго.
Разм. Дастаць, раздабыць у выніку пошукаў, намаганняў. — Нам вядома, — сказаў Алёшка, — што спісы ў Опермана, іх трэба, канешне, дабыць. Мікуліч. Як не будзе, то маці Забудзе, як не стане, то бацька дастане. З нар. // Набыць паляваннем, рыбнай лоўляй і пад.
дабяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дабегчы.
дабяла́, прысл.
1. Чыста, да белага колеру. Вымыць сарочку дабяла.
2. Да белага напалу. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто.