Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́травіць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

1. З дапамогай хімічных рэчываў зрабіць узор, адбітак чаго‑н. Вытравіць клішэ.

2. Вывесці хімічным спосабам што‑н. Вытравіць чарнільную пляму.

3. перан. Знішчыць, выкараніць. Вытравіць перажыткі старога.

вы́травіць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Спец. Паступова спусціць (якарны ланцуг, канат і пад.). Вытравіць трос.

вы́тралеваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытралеваць.

вы́тралеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Вывезці драўніну з лесу да дарогі. Вытралеваць бярвенні трактарам.

вытралёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытраляваць.

вы́траліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Вылавіць тралам.

вытра́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вытральваць.

вытра́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытраліць.

вы́трапаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытрапаць.

вы́трапаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. вытрапі; зак., што.

1. Ачысціць ад кастрыцы трапаннем. Вытрапаць лён.

2. Разм. Выбіць, вытрасці што‑н. Вытрапаць посцілку.

вытраса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытрасаць — вытрасці.