вы́седжаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выседзець (у 2, 3 знач.).
высе́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выседжваць — выседзець.
высе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выседзецца.
2. Зал. да выседжваць (гл. выседзець у 2, 3 знач.).
высе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выседзець.
вы́седзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Прасядзець, прабыць дзе‑н. доўгі час.
вы́седзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. без дап. Прасядзець, прабыць дзе‑н. пэўны час. Выседзець да канца спектакля. Выседзець пры хворым цэлыя суткі.
2. каго. Седзячы на яйцах, вывесці птушанят. Галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят... Брыль.
3. перан.; што. Разм. Дасягнуць чаго‑н. доўгім сядзеннем. [Старац:] — Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Купала.
высе́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. высейваць — высеяць (у 2 знач.).
высе́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высеяцца.
2. Зал. да высейваць.
высе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высеяць (у 2 знач.).
вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.