вы́рачыся, ‑ракуся, ‑рачашся, ‑рачацца; ‑рачамся, ‑рачацеся, ‑ракуцца; пр. выракся, ‑лася; зак., каго-чаго.
Адмовіцца, не прызнаць сваім каго‑, чаго‑н. Вырачыся родных. □ Якія б у чалавека і на каго з родных не былі б крыўды, усё роўна ён ніколі не вырачацца той хаты, у якой упершыню зірнуў на белы свет. Сабаленка.
вы́рачыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм.
1. Тое, што і вытрашчыцца.
2. Злосна паглядзець на каго‑н.
вы́рачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Тое, што і вытрашчыць. Лыкнуў Яначка чарку і аж вочы вырачыў з непрывычкі. Крапіва.
вырачэ́нне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырачыся.
выраша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можна вырашыць, які паддаецца вырашэнню. Вырашальная праблема. // Найбольш важны, асноўны; рашаючы. Вырашальны момант. Вырашальны год пяцігодкі.
вы́рашаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вырашыць (у 2, 4 знач.).
2. у знач. прым. Пра які ёсць пэўнае рашэнне; які не патрабуе перагляду. Вырашанае пытанне.
выраша́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вырашыцца.
2. Зал. да вырашаць (гл. вырашыць у 2, 4 знач.).
выраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вырашыць.
вы́рашчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вырасціць.
вы́рашыцца, ‑шыцца; зак.
Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным. Пытанне не вырашылася, а ўскладнілася. Чарнышэвіч. Цяпер мне аж самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца. Карпюк.