Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкарысто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкарыстоўваць — выкарыстаць.

выкарысто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкарыстоўваць.

выкарысто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкарыстаць.

вы́кас, ‑у, м.

Частка лугу, якая прызначаецца для сенакашэння. На выкасах — стаптаныя рудыя купінкі — торф. Пташнікаў.

вы́касаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкасаваць.

вы́касаваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Выкрасліць з якога‑н. спіса, тэксту. Выкасаваць прозвішча. Выкасаваць цытату.

вы́касаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абл. Вызваліўшыся ад усяго, што перашкаджае, выставіць, паказаць. Чарэшня звісла цераз плот, Жаўцее цындалея, Гарбуз свой выкасаў жывот І на прыгрэбцы грэе. Вітка.

вы́касіць, ‑кашу, ‑касілі, ‑касіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Скасіць траву і пад. дзе‑н. У апошнюю касавіцу Пятрок, не мяняючы да Алімпы сваіх ранейшых адносін, выкасіў яе дзялянку сена. Ракітны.

2. чаго. Накасіць пэўную колькасць; укасіць. Выкасіць мяшок канюшыны. □ Ілля выкасіў нанач каню атавы і, павячэраўшы, выйшаў у горад. Галавач.

3. перан. Знішчыць у вялікай колькасці людзей, жывёлы (пра пошасць). За тры пакаленні халера двойчы выкасіла Азярышча. Караткевіч. // Знішчыць агнём. Пажарам выкасіла паўвёскі.

выкасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкасоўваць — выкасаваць.

выкасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкасоўваць.