Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгнуцца.

2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.

3. Зал. да выгінаць.

выгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгнуць.

вы́гладжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгладзіць.

выгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгладзіцца.

2. Зал. да выгладжваць.

выгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгладзіць.

вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.

3. Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.

вы́гладзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай. Выгладзіць дарогу.

2. Адпрасаваць, расправіць складкі. Выгладзіць кашулю прасам.

3. Разм. Адкарміць, зрабіць сытым. [Кустрэй:] — Бач ты, як выгладзіў.. [быка] на чужой ярыне! Колас.

выгле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выглядзець.

вы́глуміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Разм. Пусціць на глум, знішчыць. Выглумілі паны лес ва ўсёй Случчыне, каб іх зямля не насіла. Чарнышэвіч.

вы́глушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Вылавіць, глушачы падводнымі выбухамі. Выглушыць рыбу.