выбо́істы, ‑ая, ‑ае.
З выбоінамі; калдобісты. Выбоістая грэбля. □ Коні рванулі з месца адразу ўгалоп і панеслі.. па выбоістай, караністай дарозе. Сачанка.
выбо́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і выбоісты. За грэбляй выбойнай Будзе там, дзе канчаецца гаць. Паваротка ў зараснік хвойны. Глебка.
вы́брадзіць, ‑дзіць; зак.
Спец. Закончыць браджэнне (у 1 знач.). Піва выбрадзіла.
вы́бракаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выбракаваць.
вы́бракаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Спец. Вылучыць, выкінуць што‑н., што не адпавядае якасці, стандарту. [Рудак:] — На мяса мы маглі б выбракаваць самых горшых [кароў]. Броўка.
выбрако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выбракоўваць.
выбрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выбракаваць.
выбрако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбракоўваць — выбракаваць.
вы́бранзаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.
Спец. Пакрыць тонкім слоем бронзы.
выбранзо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выбранзаваць.