дамо́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дамалоць.
дамо́лвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да дамолваць.
дамо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дамалоць.
дамо́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да дамотваць.
дамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даматаць.
дамо́ў, прысл.
На сваю кватэру, у сваю хату, у сваю сям’ю. — Можа б ты распранулася хаця, Стася? Ты ж прыйшла дамоў, у сваю хату. Зарэцкі. Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў. Колас. // На радзіму. [Мелех:] Я шосты год ваюю і нязручна Пабітаму варочацца дамоў. Глебка. // У двор, у хлеў. Ужо дамоў пастух скаціну гнаў. А. Александровіч.
дамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.
Абл.
1. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Гаварылі, што пан .. [Седасу] падараваў зямлі, і ён мае намер завесці ўласную дамоўку. Чорны. Праляталі чародкі дзікіх качак, спяшаючыся да дажджу знайсці сабе дзе-небудзь у чаротах дамоўку. Васілевіч.
2. Труна, дамавіна. Не часалі дамоўкі яму [гусляру] сталяры, Не заплакалі бліжнія вочы. Купала.
дамо́ўленасць, ‑і, ж.
Пагадненне, дасягнутае ў выніку перагавораў. У гэтым годзе, па дамоўленасці праўлення калгаса з прамкамбінатам, цагельны завод пачаў працаваць раней звычайнага. Стаховіч.
дамо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Загадзя назначаны па ўзгадненню з кім‑н. Сустрэцца ў дамоўленым месцы. Дамоўленая сума.
дамо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дамачыць.