Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́карміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Кормячы, выгадаваць, узгадаваць. Выкарміць цяля. Выкарміць грудзьмі.

2. Зрабіць сытым, укарміць; адкарміць. Выкарміць кабана.

вы́кармлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкарміць.

вы́карпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Корпаючы, дастаць, выняць. Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў.

вы́карчаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкарчаваць.

вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась. Пташнікаў. // Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны. Чорны.

2. перан. Знішчыць, выкараніць, вывесці. Выкарчаваць бюракратызм.

выкарчо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкарчоўваць — выкарчаваць.

выкарчо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкарчоўваць.

выкарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкарчаваць.

выкарчо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. выкарчоўваць — выкарчаваць (у 1 знач.).

выкарыста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкарыстаць.