Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дамалёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дамалеўваць.

дамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дамаляваць.

дамалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дамалеўваць — дамаляваць.

дамало́ткі, ‑так; адз. няма.

Разм. Завяршэнне малацьбы. Сёння ў калгасе дамалоткі.

дамало́цца, ‑мелецца; зак.

Разм. Змалоцца поўнасцю, да канца. Дамалолася пшаніца.

дамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.

Закончыць размолванне чаго‑н. Дамалоць пшаніцу.

дамало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дамалаціць.

дамало́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дамалочваць.

дамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дамалаціць.

дамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Закончыць маляванне чаго‑н. Дамаляваць партрэт. // перан. Закончыць апісанне, абмалёўку чаго‑н. □ — Мне здаецца, трэба дапісаць, дамаляваць тое месца, дзе.. герой падымаецца на гераічны ўчынак. Мележ. // перан. У думках дапоўніць, аднавіць што‑н. Паэт, няхай сабе абагулена, стварыў выразны сацыяльны тып, і наша ўяўленне дамалюе рысы, якіх бракуе ў індывідуальным абліччы героя. Навуменка.