Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкана́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым‑н. Выканаўчая ўлада. Раённы выканаўчы камітэт.

2. Які мае адносіны да выканаўцы (у 2 знач.). Выканаўчае майстэрства. □ Побач з апісаннем тыпаў казачнікаў.. М. Федароўскі падае найбольш характэрныя рысы індывідуальнай выканаўчай манеры некаторых апавядальнікаў. Саламевіч.

•••

Выканаўчы ліст гл. ліст ​2.

вы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.). Выканаць план. Выканаць абяцанне.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць. Выканаць песню, танец.

выканко́м, ‑а, м.

Выканаўчы камітэт.

выканко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выканкома, належыць выканкому. Выканкомаўскія служачыя. Выканкомаўская машына.

вы́канькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дамагчыся чаго‑н. назойлівай просьбай; выкленчыць.

вы́капаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкапаць.

вы́капаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Капаючы, зрабіць у зямлі паглыбленне. Выкапаць канаву, сажалку. □ [Мінавіч:] — На досвітку трэба выкапаць на грудках некалькі зямлянак і замаскіраваць іх. Кулакоўскі.

2. Капаючы, дастаць, выняць. Выкапаць пень. Выкапаць і перасадзіць дрэўца. Выкапаць бульбу. // Знайсці ў працэсе канання. Капаў мужык склеп і выканаў .. золата. Якімовіч.

3. перан. Разм. Знайсці, дастаць што‑н. малавядомае, рэдкае, нечаканае. Дзе толькі выкапалі такую кнігу! □ У левай шуфлядзе, дзіва дый годзе, у ашмоцці паперы я выканаў зімовую шапку-вушанку. Сабаленка.

•••

Выкапаць з-пад зямлі — тое, што і дастаць з-пад зямлі (гл. дастаць).

вы́капень, ‑пня, м.

1. звычайна мн. (вы́капні, ‑яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі. Карысныя выкапні.

2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны. Крапіва.

выкапнёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Здабыты з нетраў зямлі. Выкапнёвая сыравіна.

2. Які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў пластах зямлі (пра жывёл, расліны). Выкапнёвы мамант.

вы́карабкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. З вялікімі цяжкасцямі вылезці, выбрацца адкуль‑н. [Піліп Андрэевіч:] — Пакаціліся — то я.. [Сеньку] пад сябе падбяру, то ён наверх выкарабкаецца. Краўчанка. Міша сутаргава хапаўся рукамі за лёд, але выкарабкацца [з вады] не мог. Шыловіч. // перан. Выйсці, вызваліцца з цяжкага становішча. Як бы сабе ні было, а ён [Арцыховіч] выкарабкаўся з непрыемнага становішча. Алешка.