Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкалаціць.

вы́калупаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Калупаючы, выняць, дастаць. Выкалупаць зерне з коласа.

2. Разм. Калупаючы, зрабіць паглыбленне. Выкалупаць ямку.

выкалу́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкалупваць.

выкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкалупаць.

вы́калупіць, ‑плю, ‑ціш, ‑піць; зак., што.

Калупнуўшы, выняць, дастаць.

выкалу́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкалупліваць.

выкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкалупіць.

вы́калупнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выкалупіць, выкалупаць (у 1 знач.).

вы́камбінаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разм. Эканомячы, выдзеліць што‑н.; выгадаць, выкраіць.

выкамбіно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкамбінаваць.