Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сі́ні, ‑яя, ‑яе.

Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга даміж блакітным і фіялетавым. Сіняе неба ўсе сонцам заліта. Колас. Сіні змрок пасоўваўся з паплавоў. Чорны. Сіняя маланка ўзрэзала дажджавую муць. Самуйлёнак. Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора. Купала. Сінія вочкі на месяц глядзяць. Грамыка. // Які мае адценне гэтага колеру (пра твар і скуру чалавека). Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Тварык яго быў сіні, жаўтлявы. Шамякін. Губы ў нас былі сінія, а зубы дробненька ляскалі — гэта ад вады і холаду. Адамчык.

•••

Сіні камень гл. камень.

сінізна́, ‑ы, ж.

Разм. Сіні колер чаго‑н. Калі ўвесь час глядзець угору, то можна ўбачыць, як на лёгкай сінізне неба гэтак жа павольна, як і хмаркі, ляціць бялюткае павуцінне. Алешка. // Сіняватае адценне чаго‑н. Чалавек у пенснэ разгарнуў зялёную папку, выцягнуў батыставую хустачку, правёў ёю па чорных да сінізны вусах. Асіпенка.

сіні́льны 1, ‑ая, ‑ае.

У выразе: сінільная кіслата гл. кіслата.

сіні́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Фарбавальны. У Пермскай губерні рамяство яшчэ вельмі развіта, параўнаўча з цэнтральнай Расіяй: дастаткова спаслацца на такі промысел, як сінільны (або фарбавальны). Ленін.

сіні́ца, ‑ы, ж.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем. Толькі сініц чамусьці не відаць — ні сініх, ні звычайных. Якімовіч. «Каму ты ўсходзіш, сонейка? Каму цвітуць сады? Каму пяюць у сасонніку Сініцы і дразды?» Панчанка. Настойліва, наперабой цінькаюць сініцы. Навуменка.

сіні́цца, сініцца; незак.

1. Фарбавацца ў сіні колер. Мора сініцца сінім алоўкам. Бядуля.

2. Падсіньвацца (пра бялізну).

3. Зал. да сініць.

сіні́ць, сіню, сініш, сініць; незак., што.

1. Фарбаваць у сіні колер. Сініць тканіну. / у перан. ужыв. Ночка сініць хвалі, Многа сіні ў іх. Бядуля.

2. Паласкаць у вадзе з разбаўленай у ёй сінькай; падсіньваць. Сініць фіранкі.

сіні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сініцы, уласцівы ёй. Сінічы свіст каля двара, і з клёна, як з календара, лісты зрывае восень. Вялюгін.

сінкапі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сінкапіраваць.

сінкапі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сінкапіраваць.

2. у знач. прым. Спец. Пабудаваны на сінкопах, з сінкопамі. Сіпкапіраваная мелодыя. Сінкапіраваны рытм.

сінкапі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Спец.

1. Стаць (станавіцца) сінкапіраваным.

2. Зал. да сінкапіраваць.