Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для ўтварэння цягі, вентыляцыі і пад. Выцяжны комін. Выцяжная шафа.

выцяжэ́нне, ‑я, н.

Спец. Працэс здабычы, атрымання чаго‑н. з дапамогай цягі.

выцяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцякаць — выцечы.

выцяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да выцечы.

2. Браць пачатак. Рака выцякае з возера.

выцяру́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцярушваць — выцерушыць, выцерусіць.

выцяру́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выцерушыцца, выцерусіцца.

2. Зал. да выцярушваць.

выцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выцерушыць, выцерусіць.

выцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выцерабіць.

выцясне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцясняць — выцесніць.

выцясня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выцясняць.